Канцэрт арганнай музыкi "ЧАС БАРОКА"

25 верасня ў 19.00

Зала фiлармонii

Марына Пiнчукова (Беларусь - Швейцарыя), арган
Мiхаiл Бачыла (Беларусь - Польшча), барочная труба

Надышоў час сустрэцца з эпохай барока! У гэтым упэўніваюць Марына Пінчукова і Міхаіл Бачыла – музыканты з Беларусi, паспяхова працягваючыя кар’еру за мяжой.

Марына вывучае арган і харавое дырыжыраванне ў Вышэйшай школе музыкі ў Люцэрне (Швейцарыя), кіруе ўласным хорам у горадзе Оберкiрхе. Сольныя арганныя праграмы Марыны Пінчуковай ужо паспелі ацаніць у Беларусі, Расіі, Украіне і Швейцарыі. Міхаіл – лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, у свае 25 год ён ужо паспеў выступіць у самых знакамітых залах свету. У складзе Нью-Йоркскага маладзёжнага аркестра Міхаіл граў на сцэне Symphony Space, David Geffen Hall і нават у Carnegie Hall. У 2016 годзе ў Дубаі ў рамках "Yamaha Music Gulf FZE" атрымаў Стыпендыю прэзідэнта фірмы "Yamaha". Зараз музыкант працуе ў адным з лепшых сімфанічных аркестраў Польшчы – "Sinfonia Iuventus".

Своеасаблiвая, узнёслая, надзвычай папулярная сярод меламанаў барочная музыка паўстане ў выкананнi на фiларманiчным духавым аргане i натуральнай (барочнай) трубе — копіi сапраўднага інструмента XVII стагоддзя!

У праграме: I.-C. Бах, Г.-Ф. Гендэль, Д. Букстэхудэ, Г. Пёрсел, I.-К. Керль, Д.-М. Якiнi.

Кошт квiткоў: 8, 9 руб.; 5 руб. (для навучэнцаў i студэнтаў)

Работа касс

1. Касса Витебской областной филармонии (ул. Ленина, 69)

Понедельник: выходной
Вторник - пятница: 12.00 - 19.00
Суббота - воскресенье: 10.00 - 16.00

Телефон: 36-83-87

2. Касса на площади Свободы (возле Летнего амфитеатра)

Понедельник - пятница: 11.00 - 18.30 (обед 14.00 - 14.30)
Суббота: 11.00 - 16.00
Воскресенье: выходной

Администрация филармонии оставляет за собой право вносить изменения и дополнения в концертную афишу