gerbflaggodslavianka

 

 

Изображение удалено.

 

Канцэрт камернай музыкі «НА ХВАЛІ ПАЧУЦЦЯЎ»

23 октября 2019 в 19:00 (ср)
Зал филармонии

23 кастрычніка 19.00

Зала філармоніі

Канцэрт камернай музыкі

Да 200-годдзя нараджэння Станіслава Манюшкі

«НА ХВАЛІ ПАЧУЦЦЯЎ»    6+

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь

ДЗЯРЖАЎНЫ КАМЕРНЫ ХОР РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Мастацкі кіраўнік – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА

У канцэрце прымаюць удзел Варвара ЦАРУК і Юры ГАБРУСЬ (арган)

У праграме: творы Станіслава Манюшкі для хору, салістаў і аргана

БУКЛЕТ - СМОТРЕТЬ

У 2019 годзе споўнілася 200 год са дня нараджэння выбітнага дзеяча польскай і беларускай культуры – кампазітара Станіслава Манюшкі. Да гэтай знамянальнай даты ў Беларусі праходзіць серыя канцэртаў, прысвечаных юбілею кампазітара. Заслужаны калектыў Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Наталлі Міхайлавай пакажа свой погляд на творчасць вялікага земляка, прадставіўшы яго як тонкага і чулага рамантыка ў канцэртнай праграме «На хвалі пачуццяў».

Станіслаў Манюшка ў першую чаргу знакаміты як стваральнік нацыянальнай оперы, аднак ён напісаў і нямала выдатных вялізных харавых і камерных вакальных і інструментальных твораў. Падчас працы ў віленскім касцёле Манюшкі складаў месы, літаніі, кантаты і араторыі, увесь час удасканальваючы тэхніку харавой кампазіцыі, чаму навучаўся ў Германіі. У гэты ж перыяд былі напісаны сольныя творы для аргана, якія кампазітар, будучы арганістам, сам выконваў падчас набажэнства. Аднак у сувязі з працяглым забыццём творчасці Манюшкі (да яго спадчыны звярнуліся толькі ў другой палове ХХ ст.), творы пералічаных жанраў вельмі рэдка гучалі са сцэны.

Оперны стыль кампазітара, яго выдатны меладычны дар знайшлі адлюстраванне ў камернай вакальнай музыцы, большасць якой таксама была створана ў віленскі перыяд. Абапіраючыся на традыцыі нямецкіх і рускіх кампазітараў, Манюшка звярнуўся да беларускага, літоўскага і польскага фальклору. З'яўленне зборнікаў песень мела велізарнае значэнне – стварыўшы больш за 400 мініяцюр, ён заклаў асновы нацыянальнага вакальнага рэпертуару.

Гэтыя малавядомыя старонкі творчасці кампазітара прадставіць Дзяржаўны камерны хор у суправаджэнні аргана: прагучаць буйныя духоўныя творы (Меса для жаночага хору, «Жалобныя спевы» (Меса рэ-мінор), «Ecce Homo» для змешанага хору, «Пятроўская меса»), харавыя мініяцюры без суправаджэння, арыі і дуэты. Таксама ў канцэрце будуць выкананы творы Станіслава Манюшкі для аргана-сола.

Канцэрт арганізуецца пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

Кошт квіткоў: 7, 8 руб.; 4 руб.50 кап.(для навучэнцаў і студэнтаў)

1. Касса Витебской областной филармонии (ул. Ленина, 69) 

Внимание! 20 апреля касса работает с 10.00 до 13.00 и с 17.00 до 19.00

21 апреля — с 10.00 до 13.00 и с 16.00 до 18.00

Понедельник: выходной

Вторник — пятница: 12:00 - 19:00

Суббота — воскресенье: 10:00 - 16:00

Телефон: 36-83-87

Условия возврата билетов

Администрация филармонии оставляет за собой право вносить изменения и дополнения в концертную афишу