gerbflaggodslavianka

 

 

Image removed.

 

Канцэртны раяль STEINWAY & SONS

Steinway Musical Instruments, Inc. – гэта адна з найстарэйшых і найбуйнейшых карпарацый, якія спецыялізуюцца на выпуску музычных інструментаў.

Найвядомейшая фартэпіянная фірма Злучаных Штатаў Амерыкі, якая існуе з 1853 года па цяперашні час.

 

Чырванадрэўшчык Генрых Энгельгарт Стэйнвэй (заснавальнік фірмы) паходзіў з нямецкай сям'і Steinweg (Штайнвэг, або Стэйнвэг), адзін з членаў якой, Тэадор Стэйнвэг, валодаў фартэпіяннай фірмай Grotrian-Steinweg у Браўншвэйгу. Сваё першае фартэпіяна Генрых вырабіў на кухні ўласнай хаты ў Германіі. Такім хатнім спосабам былі створаны 482 інструменты, пасля чаго Генрых вырашыў эміграваць у ЗША і заснаваць уласную кампанію.

Рахунак на куплю «раяля фабрыкі Стэйнвэй № 154132», выдадзены Гандлёвым Домам Юлія Генрыха Цымермана ў Маскве 31 кастрычніка 1912 года

Пасля эміграцыі ён змяніў прозвішча на амерыканскі манер (Steinway), перавядучы апошні яе склад з нямецкай на ангельскую мову, – «weg» («шлях») – «way».

Першае фартэпіяна фірмы «Стэйнвэй» № 483, вырабленае ў ЗША, было прададзена за 500 долараў і зараз знаходзіцца ў Нью-Ёркскім Музеі Мастацтваў.

У Генры Стэйнвэя было пяцёра сыноў, якія працягнулі справу бацькі. У 1867 годзе фірма першай з амерыканскіх кампаній была ўзнагароджана Вялікім Залатым Медалём Гонару («За дасканаласць у стварэнні»).

У 1866 годзе кампанія адкрыла сваю першую Канцэртную Залу на 14-й Стрыт.

У 1891 годзе кампанія размяшчаецца ў раёне Асторыя, у Нью-Йоркскім Квінс.

У 1880 годзе пачаў сваю працу завод Стэйнвэй у Гамбургу, Германія.

 

У 1890-я гады адкрываецца прадстаўніцтва ў Расіі. На сённяшні дзень фірма выпускае каля 5000 інструментаў за год.

«Стэйнвэй» мае ў ЗША банк з 300 унікальных раяляў Стэйнвэй, якія прадастаўляюцца піяністам для выступленняў.

У 2003 годзе фірма адзначыла сваё 150-годдзе.

Канцэртны раяль Віцебскай абласной філармоніі Steinway & Sons D-274