gerbflaggodslavianka

 

 

Image removed.

 

Аксана Новікава

Сапрана

Выпускніца Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І.І. Салярцінскага (1993 г.) і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2002), працуе ў Віцебскай абласной філармоніі з моманту заканчэння ВНУ.

Валодае лірычным сапрана мяккага серабрыстага тэмбру. У рэпертуары спявачкі – творы рускіх, замежных кампазітараў, старадаўнія рамансы, народныя песні, урыўкі з аперэт, песні сучасных кампазітараў.

Выступае ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра, аргана, актэта балалаек «Віцебскія віртуозы» і канцэртмайстра Таццяны Шахрай. Сумесна з іншымі артыстамі Аксана Новікава брала ўдзел у такіх праграмах, як «Пяць хвілін даўжынёй у жыццё», «Вы ўспомніце мяне калі-небудзь», «Пад сонечным небам Італіі», «Ад Севільі да Грэнады», «Ах, гэты вечар», «Раманс з…» і многіх іншых.

У 2012 годзе Аксана Новікава адзначыла дзесяцігоддзе сваёй творчай дзейнасці ў філармоніі яркім сольным канцэртам «Дзякуй, музыка, табе!». Наступную сольную праграму «Каханне і жыццё жанчыны» вакалістка падрыхтавала ў 2015 годзе да Дня ўсіх закаханых.

Яркая старонка творчасці артысткі – праграмы для дзяцей «Прыгоды Віні-Пуха і яго сяброў», «Каша з сякеры», мюзіклы «Залатое кураня» і «Гісторыі ката Філафея», а таксама штогадовыя навагоднія спектаклі.

У 2007 годзе была ўзнагароджана прэміяй у намінацыі «Лепшы артыст года». Падзяку за шматгадовую і плённую працу і значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Беларусі ў 2012 годзе ў Нясвіжы Аксане Новікавай ўручыў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь.