gerbflaggodslavianka

 

 

Image removed.

 

Леанід Кажарскі

Леанід Кажарскі (тэнар)

Леанід Кажарскі (тэнар)

Саліст Віцебскай абласной філармоніі з 1989 года. Голас – драматычны тэнар, вылучаецца роўнасцю гучання і шырокім дыяпазонам. Спявак добра валодае тэхнікай бельканта.

Музычную адукацыю атрымаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. Луначарскага (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі). Творчы шлях Л. Кажарскага пачаўся ў Свярдлоўскім оперным тэатры, куды ён быў запрошаны на вядучыя партыі (Лыкаў ў оперы «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава, Пінкертан у оперы «Мадам Батэрфляй» Дж. Пучыні, Гвідон ў «Казцы пра цара Салтана» М. Рымскага-Корсакава).

Актыўна працуе ў жанры камернай музыкі, выступае з сольнымі праграмамі, супрацоўнічае з сімфанічным аркестрам філармоніі і актэтам балалаек «Віцебскія віртуозы». Багаты разнастайны рэпертуар спевака налічвае звыш 250 твораў: арыі з опер і аперэт, старадаўнія рускія рамансы, беларускія, украінскія і неапалітанскія народныя песні на мове арыгінала, песні сучасных кампазітараў.

Лаўрэат міжнароднага конкурсу. Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры РБ (1998 г., 2000 г.) і Прэміямі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама (1999 г., 2001 г.).