gerbflaggodslavianka

 

 

Image removed.

 

Марына Гоман

Марина Гоман

Марына Гоман (эстрадны вакал)

Скончыла Віцебскае вучылішча мастацтваў па спецыяльнасці – харавое дырыжыраванне (народнае) – 1996, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (2003).

З 2002 па 2008 гг. Працавала артысткай-вакалісткай у ансамблі танца, музыкі і песні «Талака» Віцебскай абласной філармоніі.

У 2002 годзе стала Лаўрэатам IV Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур (г. Гродна).

З 2019 года працуе артысткай-вакалісткай у Віцебскай абласной філармоніі. У творчай скарбонцы Марыны – галоўныя ролі ў дзіцячых спектаклях «Каша з сякеры», «Карамелька і Гарошынка ў інтэрнэце». Супольна з іншымі артыстамі філармоніі ўдзельнічала ў канцэртных праграмах: «Час прыйшоў», «Беларусь на Еўрабачанні», «Зімнія вершы», «Пад пяшчотай плюшавага пледа», «Асеннія песні вясной». А таксама ў штогадовых навагодніх спектаклях.