gerbflaggodslavianka

 

 

Image removed.

 

Тамара Шафранава

Тамара Шафранова

Заслуженная артистка Республики Беларусь

Мастацкі кіраўнік, выканаўца, дырыжор, педагог. Яе першай прыступкай у прафесію было Віцебскае музычнае вучылішча па класе балалайкі (1962 год), наступнай – Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, якую Тамара Шафранава скончыла ў 1971 годзе па дзвюх спецыяльнасцях: балалайкі (клас Н.В.Прашко) і дырыжыраванне (клас С.Л.Ратнера). Будучы студэнткай 3 курса (1969 г.) была запрошаная граць у актэце балалаек ў складзе выкладчыкаў кансерваторыі і музычнага вучылішча, кіраўніком якога быў вядомы ў Беларусі музыкант, дырыжор і педагог Георгій Жыхараў.

Пасля заканчэння кансерваторыі выкладала ў Віцебскім музычным вучылішчы па класе балалайкі і дырыжыравання. Кіравала студэнцкім аркестрам рускіх народных інструментаў з 1971 года па 1992 гг.

У 1973 годзе Тамара Шафранава стала арганізатарам і натхняльнікам унікальнага калектыву – актэта балалаек. Праз год актэт стаў пераможцам I Рэспубліканскага конкурсу артыстаў эстрады (1974, Мінск) і заваяваў першую прэмію на V Усесаюзным конкурсе артыстаў эстрады ў Маскве (сярод калектываў Беларусі ў ліку лаўрэатаў конкурсу быў толькі ансамбль «Песняры»). Усесаюзная фірма «Мелодыя» выпусціла пласцінку з запісам актэта. За гэтую перамогу і актыўную канцэртную дзейнасць Тамара Шафранава была ўдастоена звання Заслужанай артысткі БССР (1975). З 1989 года яна працуе з калектывам у Віцебскай абласной філармоніі.

Тамара Шафранава больш за 40 гадоў на сцэне – як выканаўца ў актэце партый першай балалайкі прымы (1973-2000 гг.), як дырыжор аркестра рускіх народных інструментаў (1971-1992 гг.) і як кіраўнік актэта (з 1973) – такія вехі творчага шляху Тамары Аляксандраўны.

Як педагог Тамара Шафранава выхавала шэраг лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Сярод яе вучняў – заслужаны артыст Расіі Ігар Талаш, лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей Клешчанка – стваральнік папулярнага ў Карэліі ансамбля «Экспромт», Людміла Шчарбіна – салістка актэта балалаек Віцебскай абласной філармоніі.

Тамара Аляксандраўна Шафранава неаднаразова ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры СССР і Рэспублікі Беларусь, удастоена звання «Чалавек года Віцебшчыны–2008».

Как педагог Тамара Шафранова воспитала ряд лауреатов республиканских и международных конкурсов. Среди её учеников – заслуженный артист России Игорь Талашов, лауреат международных конкурсов Алексей Клещенко – создатель популярного в Корелии ансамбля «Экспромт», Людмила Щербина – солистка октета балалаек Витебской областной филармонии.

Тамара Александровна Шафранова неоднократно награждалась Почетными грамотами Министерства культуры СССР и Республики Беларусь, удостоена звания «Человек года Витебщины-2008».