Саліст ГКУ «Віцебская абласная філармонія».
Скончыў музычны каледж імя І.І Салярцінскага па класе дырыжыравання (акадэмічны хор) у 2022 годзе.
Саліст валодае лірычным барытонам аксамітнага тэмбру. Уладальнік гран-пры конкурса «Памяць пакаленняў» у 2022 годзе. Разам з канцэртнай дзейнасцю прымаў удзел у фестывалях і конкурсах, супрацоўнічаў з такімі творчымі калектывамі, як духавы аркестр пад кіраўніцтвам І. Кошалева, народны калектыў пад кіраўніцтвам А. Радзевіча ў г.п. Ноўка, калектыў «Истоки» пад кіраўніцтвам В. Белезякова.
У рэпертуары арыы з опер замежных і рускіх кампазітараў. Рамансы, творы савецкай песеннай класікі і сучасныя песні грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці.
Віктар Янчанка прымае актыўны ўдзел у канцэртнай дзейнасціфілармоніі, выступаючы з канцэртамі ў школах, на прадпрыемствах, у санаторыях і прафілакторыях Віцебскай вобласці, а таксама у абменных канцэртах у другіх абласцях рэспублікі.
У 2022 годзе ўдзельнічаў у праграме Х-Фактар, атрымаўшы ухвальную крытыку ад С. В. Саседава