gerbflaggodslavianka

 

 

Изображение удалено.

 

Ансамбль «Талака» пазнаёміў дзетак з беларускімі народнымі інструментамі!

Раніцай 10 лютага аркестравая група ансамбля танца, музыкі і песні «Талака» адправілася ў дзіцячы садок №12 г. Віцебска, дзе правяла філарманічны ўрок, на якім дзеткі патрапілі ў невераемнае падарожжа па свеце музыкі!

2

Дзеткі змаглі паслухаць жывую музыку ў выкананні ансамбля, убачыць зблізку сапраўдныя інструменты і нават сыграць разам з музыкамі на цацачных.

1

Канцэрты ў дзіцячых садках – не навіна для Віцебскай абласной філармоніі. Да пандэміі яны праводзіліся рэгулярна, а цяпер пакрысе вяртаюцца назад. Аднак гэта першы раз, калі да дзетак едзе аркестравая група «Талакі».

У размове з карэспандэнтам ТРК «Віцебск» кіраўніца аркестравай групы Вольга Сіўцова адзначае: «Наша мэта – пазнаёміць дзетак з беларускімі народнымі інструментамі, нашай народнай культурай. Знаёмства з ёй з самага маладога ўзросту, проста з дзіцячага садка, неверагодна важнае для таго, каб навучыць наступныя пакаленні любові да сваёй Радзімы».

3

Напрацягу ўсяго выступлення маленькія слухачы не маглі стрымаць захаплення: пляскалі ў ладкі, танцавалі прама на сваіх месцах, шырока і весела ўсміхаліся! Спадабаўся ўрок і выхавацелькам садка, часам яны хлопалі нават гучней за саміх дзетак.