gerbflaggodslavianka

 

 

Изображение удалено.

 

Сёння вечарам у Віцебску адбудзецца незвычайны канцэрт сімфанічнай музыкі

На канцэрце «Сола з аркестрам» можна будзе паслухаць сімфанічны аркестр Віцебскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Бяляўскага.

У наступным годзе калектыву споўніцца дзесяць гадоў. Аркестр даўно стаў любімцам публікі і яго з нецярпеннем чакаюць у райцэнтрах, іншых абласцях і за мяжой краіны.

Як паведамілі на прэс-канферэнцыі, на канцэрце можна будзе пачуць жамчужыны акадэмічнай сімфанічнай музыкі. 

Як падкрэсліў мастацкі кіраўнік установы культуры Уладзімір Бабарыка, галоўная асаблівасць — рэпертуар, які цалкам адпавядае назве.

У праграме: Ф. Ліст — «Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам № 1» (фартэпіяна), Н. Хэс «Дамы ў ліловым» (скрыпка-сола), А. П’яцола «Oblivion» (трамбон), А. Гільман — «Канцэрт для аргана (III ч.)», А. П’яцола «Лібертанга» (саксафон-альт).

Салісты: Лізавета Засімовіч (фартэпіяна), Кацярына Іванова (арган), Віктар Карнілаў (трамбон), Ганна Грэкава (скрыпка), Сяргей Жамчужны (саксафон).

Лізавета Засімовіч, адказваючы на пытанні прадстаўнікоў СМІ, сказала, што з сімфанічным аркестрам выступіць упершыню. Яна вучыцца на апошнім курсе ў знакамітым Віцебскім дзяржаўным музычным каледжы імя І. Салярцінскага, збіраецца паступаць у кансерваторыю. Яна шмат разоў перамагала ў прэстыжных конкурсах. У прыватнасці, яшчэ на першым курсе вучобы дзяўчына атрымала дыплом I ступені на Міжнародным конкурсе піяністаў імя Святаслава Рыхтэра ў Брэсце, стала лаўрэатам полацкага адкрытага абласнога дзіцячага фартэпіяннага конкурсу «І. С. Бах і XXI стагоддзе». Летась стала лаўрэатам I ступені першага Рэспубліканскага адкрытага конкурсу канцэртмайстарскага майстэрства імя В. Савіна. Ёсць і іншыя перамогі. Калегі з павагай называюць яе «зорачка». 

Традыцыйна на такія канцэрты ахвотна купляюць білеты. 

Наведванне філармоніі ўсё больш запатрабавана, і становіцца трэндам часу, бо тут заўсёды мастацтва з вялікай літары.

Пачатак канцэрта ў 19:00

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Источник: https://zviazda.by/be/news/20211029/1635503173-syonnya-vecharam-u-vicebsku-adbudzecca-nezvychayny-kancert-simfanichnay