9 лютага ў 18.00 на вечар беларускага нацыянальнага мастацтва запрашае ансамбль танца, музыкі і песні «Талака» пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Падаляка.
Творчы калектыў па шматлікіх просьбах гледачоў паўтарае новую праграму «Прыйшла Каляда – адчыняй варата!», якая ярка і вобразна раскрывае дух беларускага народу. Цудоўныя касцюмы і дэкарацыі, народныя гульні і аўтарская музыка, навеяная фальклорнымі матывамі… Канцэрт адбудзецца ў Віцебскай абласной філармоніі.
Источник: http://www.vitbichi.by/news/kultura/post38542.html