gerbflaggodslavianka

 

 

Изображение удалено.

 

У філармоніі уручалі пашпарты – 15 сакавіка адбылося ўрачыстае святкаванне Дня канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка ў зале Віцебскай абласной філармоніі адбылося ўрачыстае святкаванне з нагоды Дня канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У межах акцыі «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь» маладыя віцебчукі з устаноў адукацыі горада атрымалі свае першыя пашпарты з рук Мікалая Валер’евіча Арлова, старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

0

«Самае галоўнае – каб вы ведалі: вы проста неабходныя гораду, каб ваша энергетыка і няўёмнае жаданне ствараць, выдумляць, спрабаваць прыводзіла да жаданага рэзультату. І тым, хто стаў шчаслівым уладальнікам пашпарта, і моладзі, якая прысутнічае на гэтым мерапрыемстве, я зычу толькі поспехаў, здароўя і моцы» – пажадаў школьнікам Мікалай Валер’евіч.

Пасля ўрачыстай часткі мерапрыемства да віншаванняў далучыліся артысты філармоніі. Для пачэсных гасцей выступілі актэт балалаек «Віцебскія віртуозы» і ансамбль танца, музыкі і песні «Талака», а таксама салісты філармоніі.

0

0

0

Больш фота