gerbflaggodslavianka

 

 

Изображение удалено.

 

У Віцебскай абласной філармоніі адбудзецца канцэрт камернай музыкі «Пяшчота»

У Віцебскай абласной філармоніі адбудзецца канцэрт камернай музыкі «Пяшчота» з удзелам унікальнага калектыву — актэта балалаек «Віцебскія віртуозы». Ён запланаваны на 14 кастрычніка (пачатак у 19:00).

— Гэта — канцэрт пра каханне, якое не мае межаў. Прагучаць многімі любімыя песні: «Пяшчота», «Што гэта сэрца», «Над палямі ды над чыстымі», «Званочкі» і іншыя. Салісткі: Алена Паўленкава і Аксана Новікава, — паведамілі «Звяздзе» ва ўстанове культуры.

У праграме сярод іншых творы: Пахмутовай, Косма, Колэн і іншых папулярных кампазітараў.

Унікальны актэт балалаек «Віцебскія віртуозы» быў створаны ў Віцебску ў 1973 годзе заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Тамарай Аляксандраўнай Шафрановай. Музыкантшы граюць на розных балалайках: ад самай маленькай — Пікала да самай вялікай — балалайкі-кантрабаса...

Для дзяцей і іх бацькоў артысты Віцебскай абласной філармоніі падрыхтавалі музычную казку «Містэр крот спазнае свет», прэм’ера якой адбудзецца 16 кастрычніка (пачатак у 11 гадзін раніцы).

Прыгоды герояў будуць суправаджацца папулярнымі песнямі: «Вецер пераменаў», «Бібіка», «Няўдалае спатканне», «Краіна цудаў», «Містэр жук» і інш.

Аляксандр ПУКШАНСКІ