Віцебская абласная філармонія дала канцэрт арганнай музыкі для дзяцей і падлеткаў

«Касмічнае падарожжа» — канцэрт арганнай музыкі — стаў цудоўным падарункам для дзяцей і падлеткаў Прыдзвінскага краю ад Віцебскай абласной філармоніі.

 

Свята музыкі з грандыёзным і велічным каралём музычных інструментаў — арганам — адбылося напярэдадні пачатку чарговага навучальнага года, 29 жніўня.

Изображение удалено.

Як паведамілі ў дырэкцыі філармоніі, ён планаваўся ў дзень касманаўтыкі, але пандэмія каранавіруса ўнесла свае карэктывы...

І вось доўгачаканая падзея адбылася. Арганістка выконвала розныя творы, у тым ліку і папулярную музыку з сінема на касмічную тэматыку.

Выканалісь творы на флейце, падсветка сцэны і дэманстрацыя фільмаў пра космас — гэта і іншае заварожвала прысутнічых.

Изображение удалено.

У бліжэйшы час у філармоніі распачнецца чарговы творчы сезон. Адна з галоўных задач калектыву — зацікавіць землякоў інтарэсам да класічнай музыкі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара

http://www.zviazda.by/be/news/20200830/1598795115-vicebskaya-ablasnaya-filarmoniya-dala-kancert-argannay-muzyki-dlya-dzyacey?fbclid=IwAR3TjzTcgmJyosII-VCnMrs0cVqvbn0dQ9gjYkHxBdWlQwGMGTfhk3LWEn8