gerbflaggodslavianka

 

 

Изображение удалено.

 

Нацыянальны кітайскі сімфанічны аркестр радыё і кіно ў Віцебску

ДНІ КУЛЬТУРЫ КІТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

18 верасня. 18.30

Канцэртная зала Віцебскай абласной філармоніі (вул. Леніна, 69)

Канцэрт Нацыянальнага кітайскага сімфанічнага аркестра радыё і кіно

Нацыянальны кітайскі сімфанічны аркестр радыё і кіно быў створаны ў 1949 годзе і з'яўляецца адным з вядучых прафесійных мастацкіх калектываў Кітайскай Народнай Рэспублікі.

У складзе аркестра працуюць таленавітыя музыканты, многія з якіх з'яўляюцца лаурэатамі шматкіх нацыянальных і міжнародных конкурсаў. Папулярнасць аркестру прыносяць багатая рэпертуарная палітра і бездакорнае ваканальніцкае майстэрства музыкантаў.

За час існавання аркестр пазнаёміў са сваім мастацтвам аматараў сімфанічнай музыкі з больш чым сарака краін свету. З Нацыянальным кітайскім сімфанічным аркестрам радыё і кіно лічаць за гонар выступаць сусветнавядомыя кампазітары, дырыжоры і музыканты.

У рэпертуары калектыву больш за 2000 музычных твораў кітайскіх і замежных кампазітараў, музыка да кінафільмаў і серыялаў.