gerbflaggodslavianka

 

 

Image removed.

 

Актэт балалаек «Віцебскія віртуозы»

222

0

Унікальны ў сваім родзе актэт балалаек «Віцебскія віртуозы» быў створаны ў Віцебску ў 1973 годзе заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Тамарай Аляксандраўнай Шафранавай. Калектыў прадстаўляе ўсе восем разнавіднасцяў балалаек – ад самай маленькай балалайкі пікала да самай вялікай – балалайкі кантрабас.

Октет балалаек "Витебские виртуозы"

Інструментоўкі і найскладанейшыя партыі для ўсіх інструментаў Тамара Шафранава робіць самастойна, дзякуючы чаму актэт гучыць насычана і шматтэмбрава. У рэпертуары актэта – творы кампазітараў розных нацыянальных культур (руская, мексіканская, яўрэйская, грэцкая, цыганская музыка), арыгінальная музыка, напісаная спецыяльна для балалайкі. Гэта музыка розных стыляў і кірункаў – п’есы камернага жанру, джазавыя кампазіцыі, народныя апрацоўкі і арыгінальныя п’есы для балалайкі. Калектыў, які адрозніваецца ўласнай манерай і стылем выканання, часта называюць «жамчужынай Віцебска».

Выступленні «Віцебскіх віртуозаў» выклікаюць у публікі шчырае захапленне. Актэт балалаек «Віцебскія віртуозы» – лаўрэат V Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады (Масква, 1974), лаўрэат I Рэспубліканскага конкурсу артыстаў эстрады (Мінск, 1974), Міжнароднага конкурсу імя Астара П’яцолы (Барнаул, 2008). Калектыў прымае ўдзел у розных фестывалях: IV Рэспубліканскі фестываль, прысвечаныы 95-годдзю з дня нараджэння Г.Жыхарава (Мінск, 2010), фестываль «Сузор’е майстроў» (Масква, 2011), II Міжнародны фестываль народна-інструментальнай музыкі «Андрэеўскія дні» (Цвярская вобласць, 2013 года) і многіх іншых.

У 2008 годзе, атрымаўшы другую прэмію на I Міжнародным конкурсе імя Астара П’яцолы ў Барнауле, «Віцебскія віртуозы» былі запрошаныя ў Італію.

Октет балалаек «Витебские виртуозы»

30 лістапада 2010 г. у Мінску на IV Рэспубліканскім фестывалі, прысвечаным 95-годдзю з дня нараджэння Г. Жыхарава, у заключным канцэрце актэт балалаек выступіў з сольнай праграмай, выканаўшы самыя разнастайныя творы: І. Лучанка, Н. Прошкі – «Мой родны кут, І. Фралова – «Іспанская фантазія», А. П’яцола – «Круты танцор і цыклічная ноч», Ж. Коста – «Ажывіце лісце», Е. Дзярбенка – «Карнавал», Л. Андэрсана – «Скок-паскок» і іншыя.

У лютым 2011 г. «Віцебскія віртуозы» прынялі ўдзел у VIII Міжнародным фестывалі «Сузор’е майстроў», які штогод збірае музыкантаў і майстроў Расіі, СНД, далёкага замежжа. Гэты фестываль і конкурс, якія праводзяцца Валерыем Грабеннікавым, з’яўляецца цяпер адзінай і ўнікальнай формай дэманстрацыі стану ўсяго народна-інструментальнага жанру, пачынаючы ад якасці інструментара і заканчваючы новымі дасягненнямі ў сольным, ансамблевым, аркестравым выканальніцтве, нотавыдавецтве і дасягненнямі педагагічных школ у рэгіёнах.

Октет балалаек «Витебские виртуозы»

Улетку 2018 года актэт балалаек стаў удзельнікам расійскага тэлепраекта «Ліга дзівосных людзей». У шоу прымалі ўдзел канкурсанты больш чым з дваццаці краін свету. Дзяўчаты сталі адзінымі прадстаўнікамі Беларусі ў катэгорыі «Музыка без межаў».

«Віцебскія віртуозы» актыўна гастралююць не толькі ў Беларусі. Калектыў ужо заваяваў публіку Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Малдовы, Польшчы і Германіі. З актэтам плённа супрацоўнічаюць салісты Нацыянальнага тэатра оперы і балета, Дзяржаўнага музычнага тэатра Рэспублікі Беларусь і салісты Віцебскай абласной філармоніі. Часта спецыяльным госцем актэта становіцца лаўрэат міжнародных конкурсаў Кірыл Ячменеў.

У лістападзе 2018 года «Віцебскія віртуозы» сталі дыпламантамі Першага Міжнароднага конкурсу-фестывалю ансамбляў «Нацыянальная калекцыя» ў Санкт-Пецярбургу. Гэты конкурс служыць падтрымкай для прафесійнага развіцця музыкаў. «Візітнай карткай» актэта стаў твор «Мой родны кут», які прагучаў у памяць выдатнага беларускага кампазітара Ігара Лучанка. На думку аўтарытэтнага міжнароднага журы, многія сучасныя калектывы працуюць у жанры эстрады і, спрабуючы быць арыгінальнымі, губляюць індывідуальнасць, але актэт балалаек «Віцебскія віртуозы» пры ўсім сваім наватарстве здолеў не забыць свае вытокі і быў узнагароджаны дыпломам «За захаванне традыцый».

Октет балалаек "Витебские виртуозы"

У межах XXXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску 2019» актэт балалаек стаў спецыяльным госцем на канцэрце знакамітага ансамбля рускіх народных інструментаў «Церам-квартэт» з Санкт-Пецярбурга. Таксама сумесны нумар артысты прадставілі на закрыцці фестывалю.

Салісты ансамбля – а гэта толькі жанчыны – пераможцы прэстыжных музычных конкурсаў і фестываляў. Кожная з удзельніц – выканаўца-віртуоз. Гэта выпускніцы Беларускай Акадэміі музыкі і Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі Людміла Шчарбіна (балалайка-прыма), Вольга Барадзейка (балалайка-прыма), Аксана Шурынава (балалайка-секунда), Аксана Валынец (балалайка-кварта), Таццяна Карпусенка (балалайка-альт), Ангеліна Карчэўская (балалайка-пікала), Алена Рабікава (балалайка-бас), Крысціна Лапіцкая (балалайка-кантрабас).

«Мне заўсёды хацелася, каб актэт гучаў як аркестр: шматгучна, тэмбрава, разнастайна, гнутка. Гэта і з’яўляецца адметнай рысай гучання менавіта нашага калектыву. Актэт прытрымліваецца і сучасных тэндэнцый: актыўна выкарыстоўваюцца розныя ўдарныя і шумавыя інструменты, працягваюцца пошукі ў галіне гучання. Напрыклад, друкаваная машынка, свісток, хлапушка, завадны гадзіннік, ужытыя ў партытурах, дазваляюць стварыць шматаблічны вобраз нашага няпростага часу. Калектыў не баіцца эксперыментаваць», – кажа Тамара Шафранава.

Тамара Шафранова

Узнагароды:

  • Лаўрэат I Рэспубліканскага конкурсу артыстаў эстрады (II прэмія, г. Мінск, 1974 г.)
  • Лаўрэат V Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады (I прэмія, г. Масква, 1974 г.)
  • Лаўрэат I Міжнароднага конкурсу імя Астара П’яцолы (II прэмія, г. Барнаул, 2008 г.)
  • Дыплом за “Захаванне традыцый” (г. Санкт-Пецярбург, 2018 г.)

 

Салісткі ансамбля:

1

 

0

 

0

 

0

 

0

0

 

0

0

 

 

 

 

 

                                                                                    

            

Спампаваць MP-3 кампазіцыі

            
            

1. N. Schulmann - Boleri (3.30)

            

2. J. Frenkel, bearb. Minzew - Rote Drosselbeere (3.05)

            
            

спампаваць

            

спампаваць