Аляксандр Якімчук

Якимчук Александр (баритон)

Саліст ДКУ «Віцебская абласная філармонія».

Голас – барытон прыгожага тэмбру, вялікага дыяпазону.

Скончыў Ровенскі музычны прафесійны каледж па класе харавога дырыжыравання ў 2021 годзе.

Працуе ў філармоніі з 2022 г. У рэпертуары выканаўцы сучасныя эстрадныя рускія і беларускія песні, творы савецкай эстрады, вячэрні і гарадскі раманс.

Дзякуючы яркаму артыстычнаму таленту прымае ўдзел у музычных праграмах для дарослых і дзяцей.

У чэрвені 2023 года адбыўся сольны канцэрт Аляксандра пад назвай «Усё пра галоўнае». У канцэрце прымала ўдзел Аляксандра Давыдава.