Аляксандра Давыдава (эстрадны вакал)
Працуе ў філармоніі з 2018 года
Салістка валодае высокім голасам з характэрным звонкім тэмбрам, прыыродным артыстызмам. Атрымала вышэйшую адукацыю ў Віцебскім дзяржаўным музычным каледжы імя І.І. Салярцінскага (дырыжор хору), у цяперашні час працягвае адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.
За час працы ўвайшла ў асноўны склад праграм з цыкла «Філармонія – дзецям». Сыгарала галоўныя ролі ў такіх папулярных пастаноўках, як «Карамелька і Гарошынка на Карыбскіх астравах», «Карамелька і Гарошынка ў космасе», «Прыгоды Вітамінкі», «Цалкам сакрэтна» і іншых.
У студзені 2021 года адбыўся дэбютны сольны канцэрт «Ноч, зоркі, джаз».