Джуліета Тарахчан

Салістка эстраднага жанру ДКУ «Віцебская абласная філармонія». Голас – мецца-сапрана аксамітнага прыгожага тэмбру, вялікага дыяпазону. Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу эстраднай песні (2006 г.). Лаўрэат адборачнага тура конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2006» у рамках XV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Лаўрэат Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур (г. Гродна, 2008 г.). Дыпламант Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні «Маладзечна-2007».

Музычную адукацыю Джуліета Тарахчан атрымала ў дзіцячай школе мастацтваў № 1 г. Орша па класе фартэпіяна. У 2009 г. скончыла Віцебскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя І.І. Салярцінскага (спецыяльнасць: дырыжор акадэмічнага хору). У рэпертуары спявачкі эстрадныя песні беларускіх, рускіх і замежных кампазітараў. Удзельнічала ў гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях.