gerbflaggodslavianka

 

 

Image removed.

 

Сяргей Белавусаў

Сергей Белоусов

Барытон

Выпускнік Віцебскага дзяржаўнага музычнага вучылішча (цяпер – каледж імя І.І. Салярцінскага) 1989 года. Пасля службы ў войску выкладаў музыку, а затым вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, якую скончыў у 1998 годзе. Навучаўся пад кіраўніцтвам заслужанага артыста БССР дацэнта акадэміі музыкі Скарабагатава У.І.

Голас – драматычны барытон. Валодае аксамітным, аб’ёмным і моцным па ўсім дыяпазоне голасам. Багаты тэмбр голасу адрозніваецца сілай і яркасцю, а па характары гучання ў ніжнім рэгістры набліжаецца да басу, што дазваляе яму асвойваць разнастайны па характары рэпертуар – ад героіка-патрыятычнага да характэрнага і камічнага.

У 2000 годзе прыняты ў трупу Навасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета. У 2003 годзе запрошаны ў тэатр «Санктъ-Петербургъ Опера», таксама супрацоўнічаў з тэатрам імя Рымскага-Корсакава і з Растоўскім музычным тэатрам. Гастраляваў па Расіі і за мяжой.

У 2011 годзе запрошаны ў нядаўна адчынены Астраханскі дзяржаўны тэатр оперы і балета. Удзельнічаў у пастаноўцы оперы «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага: выконваў вядучую партыю – Барыса, за што адзначаны падзячным лістом губернатара А. Жылкіна. Гэты спектакль у Астрахані быў пастаўлены не толькі на сцэне тэатра, але і ў «жывых» гістарычных дэкарацыях Крамля. Архітэктурны ансамбль стаў удалай сцэнічнай пляцоўкай. Спектакль атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і гледачоў. Адзначана была як «абсалютна грунтоўная» і тытульная партыя Сяргея Белавусава.

У рэпертуары артыста оперныя партыі: Рыгалета – Дж. Вердзі «Рыгалета», Жэрмон –  Дж. Вердзі «Травіята», Гразной –  Н. Рымскі-Корсакаў «Царская нявеста», Эбн-Хакія –  П. Чайкоўскі «Іаланта», Томскі –  П. Чайкоўскі «Пікавая дама», Пан Галава –  П. Чайкоўскі «Чаравічкі», Барыс –  М. Мусаргскі «Барыс Гадуноў» і інш.

Са жніўня 2014 года –  саліст Віцебскай абласной філармоніі, дзе стаў удзельнікам канцэртаў і пастановак, супрацоўнічае з актэтам балалаек «Віцебскія віртуозы» і сімфанічным аркестрам.