Мастацкі кіраўнік
Сімфанічнага аркестра Віцебскай абласной філармоніі
Уладзімір Бяляўскі скончыў Беларускую акадэмію музыкі (2006). Быў слухачом Каралеўскай акадэміі музыкі ў Бельгіі (2006, г. Гент).
Прыехаўшы па размеркаванні ў Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І.І. Салярнскага, узначальваў духавы аркестр і быў асістэнтам дырыжора ў камерным акрестры, займаўся выкладчыцкай дзейнасцю.
У 2008 годзе Уладзімір Бяляўскі быў запрошны на пасаду мастацкага кіраўніка і дырыжора камернага аркестра Віцебскай абласной філармоніі. За час працы з камерным аркестрам прадстаўляў на суд гледача самыя разнастайныя праграмы – ад барочнай старажытнай музыкі да сучаснай папулярнай. Падрыхтаваў праграмы для дарослых: «Калядны канцэрт» (на музыку І.Штрауса, Р.Шчадрына, А. П’яцолы), «Музыка ў стылі барока» (з твораў Г.Гендэля, І.Баха, В.Моцарта), «Музыка ў танцавальных рытмах» (полькі, вальсы, факстроты, танга); для школьнікаў – сюіта «Пер Гюнт» па драме Г.Ібсэна, «Дзіцячы альбом» П.Чайкоўскага. Сімфанічны аркестр пад яго кіраўніцтвам прымае актыўны ўдзел у праграмах з салістамі філармоніі і іншых праектах.