Вераніка Саўчанка (мецца-сапрана)
Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па спецыяльнасці акадэмічныя спевы.
Салістка Віцебскай абласной філармоніі з 2021 года. Голас – каларатурнае мецца-сапрана.
Мае багаты акадэмічны рэпертуар, досвед удзелу ў оперных пастаноўках (партыя Любашы ў оперы «Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава, партыі Вольгі і Няні з оперы «Яўген Анегін» П.І.Чайкоўскага, партыя Трэцяй дамы з оперы «Чароўная флейта» В.-А. Моцарта.)
Лаўрэат міжнароднага конкурса «Славянскія сустрэчы» (2017).
Пераможца III Міжнароднага вакальнага конкурса імя М.К. Ценішавай (I прэмія, 2021).