У межах дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь», мэтай якой з'яўляецца паляпшэнне дэмаграфічнага патэнцыялу і ўмацаванне інстытута сям'і, у Віцебскай абласной філармоніi з 1 студзеня 2019 года ўведзены льготы для шматдзетных сем'яў на канцэрты з цыкла «Філармонія – дзецям».
Шматдзетная сям'я мае магчымасць набыць 1 (адзін) білет на ўсіх непаўналетніх дзяцей на любы канцэрт з цыклу «Філармонія – дзецям». Адзін суправаджаючы (паўналетні) праходзіць бясплатна. Набыццё білета і наведванне мерапрыемства на льготных умовах магчыма толькі пры прад'яўленні адпаведнага пасведчання.
Продаж квіткоў на льготных умовах адбываецца выключна ў касах філармоніі пры прад'яўленні адпаведных дакументаў (у распаўсюджвальнікаў продаж квіткоў на льготных умовах не ажыццяўляецца).
Пры выяўленні факту перадачы ільготных білетаў, набытых у адпаведнасці з дадзенымі правіламі, іншым асобам, адміністрацыя філармоніі мае права адмовіць гэтым асобам у наведванні канцэрта (мерапрыемства).