Кожны з бацькоў жадае ў будучыні бачыць сваё дзіця паспяховым. Што можна зрабіць для гэтага, калі дзіця ўсяго два-тры гадкі? Для пачатку – адвесці яго ў філармонію!
Сучасныя дасягненні нейранавук даказваюць адназначную карысць ўздзеяння вібрацый музычных інструментаў на чалавечы арганізм. Музыка ўдзельнічае ў развіцці чалавечага мозгу з самага ранняга ўзросту: мысленне, логіка, мова, эмацыйны і творчы патэнцыял дзіця можна развіваць з самых малых гадоў усяго толькі слухаючы жывое выкананне розных мелодый. Усе музычныя праграмы для маленькіх слухачоў былі распрацаваны з улікам асаблівасцяў дзіцячага ўспрымання і накіраваны на ранняе музычнае развіццё дзіця.
На сённяшні дзень у скарбонцы праекта ўжо больш за паўсотні праграм. Сярод іх найбольшую папулярнасць і любоў маленькіх гледачоў атрымалі «Вясёлыя песні Калабка», «Гісторыі ката Філафея», «Падарожжа Вітамінкі», «Героі дзіцячых кніг», «Залатое кураня» і многія іншыя. Для маленькіх гледачоў, якія толькі пачынаюць далучацца да свету класічнай музыкі, створаны цыкл пазнавальных канцэртаў «Казкі Лялі», рэкамендаваны для дзяцей ад двух гадоў.
Асаблівае месца сярод музычна-пазнавальных праграм займаюць арганныя канцэрты для дзяцей ад 8 гадоў. Вядоўца ў займальнай форме раскажа гісторыю арганнай музыкі ад вытокаў і да нашых дзён, ілюструючы аповед відэапрэзентацыямі. І, вядома, юныя слухачы маюць магчымасць атрымаць асалоду ад чароўных гукаў караля музычных інструментаў у зале Віцебскай абласной філармоніі.
У гэтым сезоне мы не толькі пакажам ужо ўпадабаныя дзецьмі спектаклі, але і парадуем прэм'ерамі. Ужо ў кастрычніку вы зможаце ўбачыць займальную гісторыю пра мядзведзяня Віні-Пуха.